Пад Баранавічамі вясковец скраў каня, каб з’ездзіць па піва
35-гадовы мужчына не знайшоў іншага спосабу трапіць у горад, каб “дазаправіцца” півам.
Кур’ёзны крадзеж адбыўся ў гэтыя выходныя ў Баранавіцкім раёне. У суботу ў дзяжурную частку мясцовага РАУСа паступіла паведамленне з адной з фермаў — прапаў конь. Міліцыянты паразмаўлялі з супрацоўнікамі фермы і даведаліся пра мужчыны, які мог спрычыніцца да знікнення жывёлы.
Гэта быў 35-гадовы супрацоўнік фермы, вядомы сваёй жарсцю да алкаголю. У выніку яго знайшлі ў Баранавічах. Як выявілася, мужчына быў у адпачынку і ў той дзень расслабляюся, выпіваючы піва. Набытая доза падалася яму недастатковай і вясковец пазычыў на ферме каня, каб з’ездзіць на ім у горад на “дазапраўку”, інфармуе сайт Брэсцкай абласной міліцыі.
Фота з архіву