Пад Дэкларацыяй незалежнасці за месяц сабралі каля 40 подпісаў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Як паведамляла Еўрарадыё, збор подпісаў у дэпутатаў XII склікання пачаўся яшчэ ў канцы ліпеня. Сярод патэнцыйных падпісантаў значыцца і Аляксандр Лукашэнка. Да кіраўніка Беларусі старшыня АГП плануе звярнуцца праз пошту, калі подпісаў будзе ўжо пад сотню.

Лябедзька: "Каля 30-40 подпісаў ужо стаіць пад Дэкларацыяй. У тым ліку Шушкевіч, Грыб. Таксама падпісаліся Баршчэўскі, Голубеў, Садоўскі. Збярэм пад сотню подпісаў, тады звярнемся да дэпутата XII склікання Аляксандра Лукашэнкі.  Напрасткі наўрад ці атрымаецца, таму дакумент мы адправім па пошце на адрас рэзідэнцыі. Далучыцца ён ці не –  асабістая справа".

Сп.Лябедзька адзначыў, што пакуль паставіць свой подпіс ніхто не адмаўляўся. Сам дакумент з аўтографамі "бацькоў незалежнасці" плануецца пакінуць у спадчыну наступным пакаленням.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі