Пад Гомелем сутыкнуліся беларускі і ўкраінскі мікрааўтобусы (фота)
Адзін з іх перакуліўся. На шчасце, кіроўцы і пасажыры не пацярпелі.
Пад Гомелем сутыкнуліся два мікрааўтобусы: Iveco и Mercedes. У першага былі беларускія нумары, у другога — украінскія. Здарэнне адбылося на трасе Гомель — Магілёў. Ад моцнага ўдару абодва мікрааўтобусы апынуліся ў кювеце, інфармуе сайт onliner.by.
Кіроўцу Mercedes і пасажырам пашанцавала — мікрааўтобус на паўметра размінуўся са слупом. Ён, дарэчы, перакуліўся. Кіроўца і пасажыры самастойна выйшлі з салона, сваімі ж сіламі яны паставілі Mercedes на колы. Аднак мікрааўтобус не змог паехаць далей, спатрэбілася дапамога службы эвакуацыі.
Фота: onliner.by