Пад Кобрынам жанчына-пешаход загінула ад трайнога наезду
У Кобрынскім раёне жанчына-пешаход загінула пасля таго, як на яе тройчы наехалі легкавымі машынамі. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, здарылася гэта познім вечарам 24 жніўня на 46-м км трасы М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Жанчына пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы, калі на яе наехаў Chrysler, за рулём якога быў 46-гадовы брэстаўчанін. Затым пацярпелая трапіла пад колы Peugeot і Kia. Ад атрыманых пашкоджанняў 63-гадовая жанчына загінула на месцы.
Вядома, што на ёй не было флікераў. Па факце здарэння вядзецца праверка.