Пад Мінскам каля аэрапорта сутыкнуліся два легкавікі
Пад Мінскам каля аэрапорта сутыкнуліся два легкавікі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную гарадскую ДАІ, аўтамабіль "Форд-Мустанг" і "Мазда" ішлі з аэрапорта ў кірунку трасы М1.
Падчас перастраення кіроўца "Мазды" не саступіў дарогу, сутыкнуўся з "Фордам" і той перакуліўся.
Кіроўца "Форда" атрымаў пашкоджанні і быў дастаўлены ў лякарню, але неўзабаве медыкі адпусцілі яго дадому. Праводзіцца праверка.