Пад Мінскам мужчына спрабаваў сябе спаліць

У вёсцы пад Мінскам 45-гадовы мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам праз самаспаленне. Здарэнне адбылося ў ноч на 7 сакавіка ў вёсцы Аронава Слабада. Качагар прадпрыемства “Мінскрайцепласетка” абліў сябе бензінам у жылым доме і падпаліў.

У выніку ён атрымаў апёкі 1-3 ступені 90% цела і быў шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба МНС. Што стала прычынай такога ўчынку, не паведамляецца.

Прыкладна год таму ў Вілейскім раёне таксама была здзейсненая спроба самаспалення: 32-гадовая жанчына пасварылася з мужам і, будучы нецвярозай, абліла сябе бензінам і падпаліла. У яе выпадку былі апёкі толькі 10% цела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі