Пад Наваполацкам у ДТЗ загінуў кіроўца "Жыгулёў"
Пад Наваполацкам у ДТЗ загінуў кіроўца "Жыгулёў". Як паведамляе gorod214.by са спасылкай на Полацкае РАУС, аварыя здарылася ўвечары 24 траўня. Па трасе рухаўся "Сітраен", кіроўца якога абганяў аўтобус, аднак няправільна разлічыў манеўр. На сустрэчнай машына ў лоб сутыкнулася з "Жыгулямі".
Кіроўца "Жыгулёў" загінуў на месцы, яго жонка пацярпела. У салоне таксама везлі ў аўтакрэсле дзіця, якое абышлося без пашкоджанняў. Кіроўца і пасажыр "Сітраена" не пацярпелі.