Пад санкцыі ЗША трапілі яшчэ тры расійскія кампаніі

Пад санкцыі ЗША трапілі яшчэ тры расійскія кампаніі

Мінфін ЗША увёў чарговыя санкцыі — супраць двух грамадзян Расіі, трох расійскіх кампаній і шасці караблёў пад расійскім сцягам. Гэтая мера прынятая ў сувязі з санкцыямі супраць КНДР, а таксама з дзейнасцю ў кіберпрасторы, перадае БЕЛТА.

У спіс санкцый па КНДР трапілі дзве расійскія кампаніі і шэсць караблёў. За дзейнасць у кіберпрасторы санкцыямі пакараныя двое грамадзян Расіі, адна расійская і адна славацкая кампаніі.

Паведамляецца, што агулам у рамках санкцыяў амерыканскія ўлады замарозілі расійскія актывы ў ЗША на сотні мільёнаў долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі