Пад Шчучынам затрымалі актывістаў Саюзу палякаў
Міліцыя аднавіла "паляванне" на актывістаў непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі. Пад Шчучынам затрымалі намесніка старшыні СПБ Мечыслава Яскевіча і актывістку Вераніку Сэбаст'яновіч. Актывістаў затрымала шчучынская міліцыя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут:
Пачобут: Паведамілі, што падазраюцца яны, што правозяць нелегальную літаратуру. Іх завезлі ў Шчучын. Зараз знаходзяцца яны ў Шчучынскім РАУСе.
Як адзначыў Пачобут, Вераніка Сэбаст'яновіч - ветэранка вайны і старшыня таварыства жаўнераў Арміі Краёвай пры СПБ. Яе і Яскевіча затрымалі падчас дзяжурнай паездкі да ветэранаў Арміі Краёвай.