Падаткавікі бралі хабар дарагімі мабільнымі тэлефонамі
Крымінальную справу ў адносінах дваіх супрацоўнікаў падатковай інспекцыі Мінскага раёна накіравалі ў суд.
Па ёй праходзяць начальнік аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў і інспектар. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і атрыманні хабараў у выглядзе дарагіх мабільных тэлефонаў. Падаткавікі "вырашалі пытанні", напрыклад, у справе непрыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
"Интерфакс-Запад" адзначае, што начальнік аддзела таксама абвінавачваецца ў крадзяжы і "самачынным прысваенні звання і ўлады службовай асобы". Абодвум падаткавікам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — Fotolia