Падчас размінавання Ізюмскага раёна Харкаўскай вобласці загінуў падпалкоўнік

Падпалкоўнік Сяргей Гацуляк / t.me/dsns_telegram
Падпалкоўнік Сяргей Гацуляк / t.me/dsns_telegram

Падчас размінавання Ізюмскага раёна Харкаўскай вобласці загінуў падпалкоўнік Сяргей Гацуляк. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях. Гацуляк з службы грамадзянскай абароны, быў начальнікам групы піратэхнічных працаў аварыйна-выратавальнага атрада спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ДСНС Украіны ў Тэрнопальскай вобласці.

Трагічнае здарэнне адбылося 4 студзеня. Афіцэру было 42 гады.

У снежні ў Херсонскай вобласці Украіны "на каскадзе варожых мін" падарвалася група ўкраінскіх паліцэйскіх. Загінулі чатыры чалавекі, а сярод іх начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Чаркаскай вобласці.

Ва Украіне працягваецца размінаванне вызваленых ад расійскіх акупантаў тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі