На Херсоншчыне "на каскадзе варожых мін" падарвалася група паліцэйскіх

Загінулыя ўкраінскія паліцэйскія / pravda.com.ua
Загінулыя ўкраінскія паліцэйскія / pravda.com.ua

7 снежня ў Херсонскай вобласці Украіны "на каскадзе варожых мін" падарвалася група ўкраінскіх паліцэйскіх. Загінулі чатыры чалавекі — начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацпаліцыі ў Чаркаскай вобласці Міхайла Куратчанка, выбухатэхнік Ігар Мельнік, кінолаг Сяргей Ненада і супрацоўнік Уманскага раённага ўпраўлення паліцыі Вадзім Перыжок. Яшчэ чацвёра паліцэйскіх параненыя, лекары змагаюцца за іх жыццё. Як піша кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка, Куратчанка кіраваў зводным атрадам паліцыі.

Перад адступленнем з Херсоншчыны расійскія акупанты пакінулі шматлікія міны. Ужо некалькі тыдняў украінскія сапёры займаюцца размінаваннем будынкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі