Падрабязнасці сустрэчы гендырэктара "Уралкалія" з прэм'ерам Беларусі

Уладзіслаў Баўмгертнер прыляцеў у Мінск у панядзелак раніцай без вялікай дэлегацыі. Сустрэча была прызначаная на 11-ю гадзіну, паведамляе газета "Коммерсант". Крыніца выдання, якая не называецца, сцвярджае, што кіраўнік "Уралкалія" і прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч размаўлялі каля гадзіны. І сустрэча "была далёкая ад канструктыўнай". "Па сутнасці, гэта быў маналог прэм'ера, які абвінавачваў асабіста Уладзіслава Баўмгертнера і "Уралкалій" у тым, што яны разбураюць Саюзную дзяржаву", — паведамляе "Коммерсанту" тая ж крыніца.



Аднак на сустрэчы пра крымінальныя абвінавачванні гаворка не ішла. Адразу з Дома ўраду Уладзіслаў Баўмгертнер паехаў у аэрапорт, каб ляцець у Маскву. Падчас праходжання дагляду яму паведамілі, што патрэбная дадатковая праверка, "бо ён можа правозіць з сабой наркотыкі". Пасля гэтага расіяніна затрымалі і павезлі ў следчы ізалятар.
 

У ізалятары КДБ гендырэктара "Уралкалія" паставілі тварам да сцяны (відэа)
 

Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Скандал: Пра паездку ў Мінск Баўмгертнера мог дамовіцца прэм'ер Мядзведзеў
 

Фота — "Коммерсант"
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі