Падвышэнне коштаў на камунальныя паслугі ў 2008 годзе не перавысіць $5

Падвышэнне коштаў на паслугі ЖКГ у 2008 годзе не перавысіць пяці долараў. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў.
Паводле яго слоў, праект пастановы, які прадугледжвае адначасовае падвышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у межах 5 долараў, знаходзіцца ў Саўміне.

Міністр паведаміў, што асноўны цяжар па пакрыцці выдаткаў ад падвышэння коштаў на расійскія энэрганосьбіты бярэ на сябе дзяржава ў выглядзе датацый.

Ён растлумачыў, што мяжа ў 5 долараў пагражае стратамі для прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як вынік, ім будуць павялічаныя дзяржаўныя датацыі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі