Палата прадстаўнікоў не ведае, ці будзе ратыфікаваць Мытны кодэкс

Ці адбудзецца ратыфікацыя дакументаў па Мытным саюзе ў вясновую сесію Палаты прадстаўнікоў? Гэтае пытанне Радыё Свабода задало старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргею Маскевічу. Спадар Маскевіч заявіў, што не можа даць пэўнага адказу, а гадаць ён проста не хоча. Апошняе паседжанне сэсіі пройдзе 30 чэрвеня. Раней міжнародная камісія рыхтавала да ратыфікацыі дакументы па Мытным саюзе. На паседжанні камісіі дэпутаты раілі ўключыць разгляд дакументаў у парадак дня сесіі. Кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў так і зрабіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі