Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект "Аб СМІ"
Законапраект "Аб сродках масавай інфармацыі" быў прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. Для разгляду і прыняцця законапраекта спатрэбілася паўгадзіны.
За яго прагаласавалі 93 дэпутаты, супраць быў толькі адзін чалавек.
Новы праект закона аб СМІ мае "відавочна рэпрэсіўны характар", заявіла сёння кіраўніцтва Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
"Дакументам істотна ўскладняюцца магчымасці дзейнасці масмедыя, а таксама становіцца больш жорсткім парадак іх акрэдытацыі пры органах дзяржаўнага кіравання. Упершыню ў заканадаўства ўводзіцца норма, якая рэгулюе інтэрнэт-выданні", - гаворыцца ў заяве, якую цытуе БелаПАН.