Палітвязня Андрэя Кіма пераводзяць у бабруйскую выпраўленчую калонію
У Бабруйскую выпраўленчую калонію № 2 пераводзяць палітвязня Андрэя Кіма. Дагэтуль ён знаходзіўся ў мінскім следчым ізалятары на Валадарскага.
Нагадаем, што 22-хгадовы Андрэй Кім быў асуджаны ў красавіку да 1,5 году калоніі агульнага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у збіцці супрацоўніка ДАІ 21 студзеня. Праходзіў ён таксама як абвінавачаны па "справе 14-ці": за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Касацыйная скарга па справе была пададзена 2 траўня, але паколькі суддзя знаходзіцца ў адпачынку, яе разгляд перанесены на чэрвень.
Наша ніва