Палітыкі, якія засталіся на волі, просяць за сваіх арыштаваных калег

З прапановай запатрабаваць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў звярнуліся да Еўрапарламента і кіраўнікоў краін ЕС прадстаўнікі палітычных партый і грамадска-палітычных аб'яднанняў краіны. "У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў лічым мэтазгодным ужыць увесь арсенал сродкаў дыпламатычнага, палітычнага і эканамічнага ўздзеяння ў дачыненні да ўрада Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары падкрэсліваюць, што ў краіне адбываюцца масавыя ператрусы і арышты, пад рэпрэсіі падпадаюць незалежныя СМІ, актывісты партый і грамадскіх арганізацый. Супраць сямі кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асобаў распачатыя крымінальныя справы.

Як паведамляе БелаПАН, зварот падпісалі: ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Станіслаў Багданкевіч, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады — Станіслаў Шушкевіч, Партыі БНФ — Аляксей Янукевіч, аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" — Дзяніс Садоўскі, ад кампаніі "Гавары праўду!" — Вольга Някляева, "Еўрапейская Беларусь" — Віктар Івашкевіч, грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) — Алесь Кіркевіч, руху "За Свабоду" — Аляксандр Мілінкевіч, Рады беларускай інтэлігенцыі — Уладзімір Колас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі