Палонны расіянін расказаў, што заходзіў ва Украіну з Беларусі

Палонны расіянін расказаў, што заходзіў ва Украіну з Беларусі

Палонны расіянін расказаў украінцам, што заходзіў ва Украіну з Беларусі, паведамляе УНІАН. Яўгену 27 гадоў, ён з Кемераўскай вобласці РФ. Быў у складзе Расгвардыі. У яго падраздзяленні сабралі сілавікоў з розных аддзелаў — з АМАП, САХР і г. д. У Беларусі яны з пачатку лютага жылі ў намётах у Гомельскай вобласці. А 23 лютага ім сказалі, што "будзем захопліваць Украіну, прарывацца праз мяжу". Беларускія салдаты на мяжы прапусцілі, кажа расіянін. Яны "заходзілі з боку Чарнобыля", ужо пасля таго, як расійскія вайскоўцы правялі "зачыстку". Перад атакай расіянам сказалі нашыць на шэўроны георгіеўскія стужкі.

"Задача была захапіць Кіеў", — працягвае свой аповед палонны. Але яго падраздзяленне трапіла ў засаду ўкраінскіх войскаў. Калі скончыліся боепрыпасы, расіяне адступалі. У выніку мужчына трапіў у палон.

Гэта не першае сведчанне расіян, якія трапілі ў палон і расказвалі, што заходзілі ва Украіну з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі