Палова насельніцтва Беларусі не верыць у Бога

Каля 50% насельніцтва Беларусі адносяць сябе да вернікаў, астатнія лічаць сябе атэістамі. Пра гэта паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Беларусі Ўладзімір Ламека.
Паводле яго слоў, 80% вернікаў лічаць сябе праваслаўнымі. Ламека адзначыў, што за апошнія 20 гадоў у Беларусі ў 3 разы павялічылася колькасць канфесій, і цяпер на тэрыторыі краіны прысутнічае 25 рэлігійных канфесій, якія прадстаўленыя 3193 рэлігійнымі арганізацыямі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі