Палякі ў матчы Кубка Дэвіса супраць беларусаў выступяць без лепшых гульцоў

На матч Кубка Дэвіса супраць беларусаў палякі прыедуць без сваіх лепшых гульцоў — Давіда Алейнічка і Лукаша Кубата.
Пра гэта паведаміў капітан беларускай каманды Дзмітрый Татур.

Нагадаем,матчы адбудуцца 18-20 ліпеня ў мінскім Палацы тэніса. Наша каманда давядзецца адстойваць прапіску ў першай Еўра-Афрыканскай групе, куды нашы тэнісісты апусціліся пасля серыі няўдач.

У складзе зборнай Беларусі выступяць Максім Мірны, Уладзімір Ваўчкоў, а таксама двое маладых тэнісістаў Андрэй Каратчэня і Павел Катляроў. Па словах Дзмітрыя Татура, Уладзімір Ігнацік дапамагчы зборнай не зможа, паколькі ён звязаны абавязкамі з Амерыканскай акадэміяй тэніса і павінен выступіць у серыі турніраў у ЗША.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі