Палякі затрымалі беларусак з падробнымі штампамі ў пашпартах (фота)
6 жніўня дзве грамадзянкі Беларусі спрабавалі выехаць з Польшчы праз пункт пропуску "Кузніца-Брузгі".
У пашпартах польскія памежнікі выявілі падробныя штампы фінскай памежнай службы. Абедзве жанчыны былі затрыманыя, яны застаюцца ў Кузніцы. Ім пагражае альбо штраф, альбо абмежаванне ці нават пазбаўленне волі.
Фота — podlaski.strazgraniczna.pl