Памерла пасажырка аўто, якое трапіла ў ДТЗ на Арлоўскай

Памерла пасажырка аўто, якое трапіла ў ДТЗ на Арлоўскай

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні вінаватага ў ДТЗ, якое здарылася сёння раніцай у Мінску на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай. Кіроўца Jaguar сутыкнуўся з Volkswagen, пасажырка якога атрымала цяжкія траўмы і памерла ў лякарні.

На кіроўцу завялі справу за “парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула за сабой смерць чалавека па неасцярожнасці”, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што аварыя адбылася сёння прыкладна ў 9:30. Кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што рухаўся з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай.

У выніку сутыкнення Volkswagen наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і наехаў на святлафор. Апроч пасажыркі, пацярпеў таксама кіроўца Volkswagen’а.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі