Памочнік міністра энергетыкі трапіў за краты

Памочнік міністра энергетыкі стаў фігурантам гучнай крымінальнай справы і сустрэў Стары Новы год у ізалятары часовага ўтрымання. Як паведамляюць "Беларускія навіны", Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу за махлярства на памочніка міністра энергетыкі Андрэя Жукава, які таксама ўзначальваў упраўленне кантролю і справаводства ў гэтым ведамстве.

Жукава падазраюць у тым, што ён, а таксама генеральны дырэктар ЗАТ ІПП "Еўраэнэрга" Ігар Паўліш і кіраўнік адной з літоўскіх фірмаў 30 траўня 2008 года падпісалі дамову паміж РУП "Магілёўэнэрга" і пасярэдніцкай структурай ЗАТ "Еўраэнэргетыка" на пастаўку электрапомпы для патрэб ЦЭЦ-2 Магілёва па неабгрунтавана завышаным кошце. У выніку быў здзейснены крадзеж грашовых сродкаў РУП "Магілёўэнэрга" на суму 1 млрд 546 млн 706 тыс 088 рублёў.

Ігара Паўліша пракуратура Мінску затрымала яшчэ 30 студзеня 2009 года. На думку следства, у снежні 2006 года ён, пастаўляючы абсталяванне для РУП "Мінскэнэрга", прычыніў дзяржаўнаму прадпрыемству шкоду ў памеры 2,5 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі