Памёр салдат, якога прыціснула машынай у часці пад Віцебскам

Памёр салдат, якога прыціснула машынай у часці пад Віцебскам

Памёр салдат, траўмаваны у вайсковай часці пад Віцебскам, паведамляе прэс-служба Мінабароны на сваім сайце.

"Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім шарагоўца Калачынскага Віктара Андрэевіча, які памёр 23 красавіка ў Віцебскай лякарні хуткай дапамогі ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых напярэдадні", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Як распавядала Еўрарадыё, 22 красавіка салдата тэрміновай службы прыціснула машынай. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. За рулём аўтамабіля таксама быў вайсковец тэрміновай службы. 

Камісія Мінабароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе. 

Ваеннае ведамства абяцае аказаць усю неабходную дапамогу родным і блізкім загінулага салдата. 

Памёр салдат, якога прыціснула машынай у часці пад Віцебскам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі