Партыя БНФ вызначылася, пра што пытацца на “Народным рэферэндуме”
19 кастрычніка прайшло паседжанне сойму арганізацыі.
Найбольш рэйтынгавымі пытаннямі, якія партыйцы лічаць патрэбным вынесці на “Народны рэферэндум”, выявіліся пытанні пра выбар кіраўнікоў мясцовай улады шляхам усеагульнага галасавання, пра размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі, пра памер дзяржаўных выдаткаў на ахову здароўя.
Таксама Партыя БНФ хацела б спытацца ў беларусаў, ці згодныя яны, каб адна і тая ж асоба займала пасаду прэзідэнта не болей за два тэрміны, а таксама высветліць стаўленне грамадзянаў да зону свабоднага гандлю з ЕС.
Паводле словаў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, да 24 кастрычніка ініцыятары “Народнага рэферэндуму” вызначацца з 10 пытаннямі для рэферэндуму, затым цягам двух тыдняў скароцяць гэты спіс да пяці і абвесцяць аб пачатку збору подпісаў у падтрымку вынясення пытанняў на рэферэндум, інфармуе БелаПАН.
Кампанія “Народныя рэферэндум” ініцыяваная рухам “За Свабоду”, грамадзянскай інцыятывай “Гавары праўду!” і Партыяй БНФ. Да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.