Партыя Казуліна распачынае ў Мінску масавы прыём у свае шэрагі
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) правядзе кампанію масавага прыёму грамадзян у свае шэрагі. Мінскі гаркам БСДП (Г) вырашыў распачаць акцыю з кастрычніка. Паводле словаў намесніка старшыні партыі Ігара Рынкевіча, гэтая ідэя
належыць Аляксандру Казуліну, які ўжо паўтары гады знаходзіцца за
кратамі. Кампанія мусіла пачацца яшчэ вясной 2006-га, але гэтаму
перашкодзіў арышт палітыка.
Сацыял-дэмакраты спадзяюцца, што многія грамадзяне, якія падтрымлівалі Казуліна падчас прэзідэнцкіх выбараў і зараз салідазуюцца з яго поглядамі, уступяць у партыю.
Кампаніяй прыёму будзе кіраваць старшыня мінскай гарадской арганізацыі БСДП (Г) генерал Валерый Фралоў.
БелаПАН