Парушальнікам мінскіх пагадненняў пагражаюць новымі санкцыямі

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель прыгразілі новымі санкцыямі за парушэнні мінскіх пагадненняў, прычым гэта тычыцца любой краіны, якая ўдзельнічала ў перамовах па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Пра гэта яны заявілі 20 лютага ў часе сумеснай прэс-канферэнцыі.

Як удакладніла Меркель, новыя санкцыі не з’яўляюцца самамэтай, але якія могуць прымяніць у выпадку парушэння мінскіх пагадненняў. Канцлер дадала, што Еўрапейскі саюз “можа ўзняць пытанне аб санкцыях у выпадку неабходнасці”.

У сваю чаргу французскі лідар Франсуа Аланд паабяцаў санкцыі той краіне, якая парушыць мінскія дамоўленасці па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

16 лютага Еўрасаюз пашырыў санкцыі ў дачыненні Расіі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Пад новыя санкцыі трапілі 19 фізічных і 9 юрыдычных асобаў. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на выдачу віз, інфармуе УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі