Пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу падчас тармажэння

Пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу падчас тармажэння

64-гадовая пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу і атрымала ўдары пасля рэзкага тармажэння мікрааўтобуса, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося зранку 16 красавіка. Пры павароце направа кіроўца маршруткі рэзка прытармазіў, каб прапусціць пешаходаў на нерэгуляваным пераходзе. У гэты момант пенсіянерка і павалілася. 

Пазней жанчына патлумачыла, што загадзя паднялася са свайго месца, каб выйсці на наступным прыпынку. 

Дарэчы, у маршрутцы ехалі яшчэ дзевяць пасажыраў, яны пры здарэнні не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі