Пасажыры 24 траўня "зрабілі касу" Мінсктрансу
У пятніцу быў апошні дзень, калі праязныя квіткі на чэрвень прадаваліся па старых коштах.
З 25 траўня аднаразовыя квіткі і праязныя будуць ужо даражэй. Як адзначае interfax.by, попыт на квіткі ў пятніцу быў ажыятажным.
Раней пры павышэнні кошту паездкі кошт праязнога на наступны месяц быў адназначны: ён прадаваўся або па новым кошце, або па старым. Гэтым разам транспартнікі паставілі эксперымент.
Кандуктары ў грамадскім транспарце кажуць, што ў іх куплялі праязныя ўсіх відаў і некаторым нават не хапіла. Гэтаксама актыўна куплялі і аднаразовыя талоны — яны будуць дзейнічаць яшчэ 10 дзён. У касах метро ўвечары ўтварыліся вялізныя чэргі: мінчукі запасаліся жэтонамі.
Нагадаем, што адна паездка ў грамадскім транспарце ўзрасце на 300 рублёў і стане каштаваць 2000 рублёў.
Фота — bymedia.net