Пасля апрацоўкі 90% бюлетэняў Зяленскі амаль удвая апярэджвае Парашэнку
Цэнтрвыбаркам Украіны апрацаваў 90,26% пратаколаў. Паводле іх падліку, як паведамляе hromadske.ua, артыст Уладзімір Зяленскі мае 5 101 486 галасоў, або 30,26%. Ягоны найбліжэйшы канкурэнт і цяперашні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка набраў 2 695 065 галасоў, або 15,98%. На трэцім месцы ідзе Юлія Цімашэнка — за яе аддалі свае галасы 2 252 430 выбарцаў (13,36%).
Яўка выбарцаў на выбарах прэзідэнта клала 64%. Найбольш актыўным галасаваннем вызначылася Львоўшчына.