Пасля ДТЗ у ЗША на дарозе гадзіну збіралі грошы
Кур'ёзнае адценне мела ДТЗ, якое адбылося ў амерыканскім штаце Ілінойс. У аўтааварыю трапіў аўтамабіль, які перавозіў грошы для гульнявых аўтаматаў, паведамляе УНІАН са спасылкай на амерыканскія СМІ.
Кіроўца легкавога аўтамабіля, які перавозіў грошы, не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў агароджу, пасля чаго сутыкнулася з пікапам. Спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, у агароджу ўрэзаўся яшчэ адзін аўтамабіль.
У выніку ДТЗ праезная частка дарогі была пакрытая купюрамі па 5, 10 і 20 долараў. Шашу перакрылі для руху прыблізна на гадзіну, пакуль дарожныя рабочыя збіралі банкноты. Колькі менавіта грошай было сабрана пасля ДТЗ, не паведамляецца.