Пасля выбуху ў Зябраўцы Лукашэнка правёў перастаноўкі ў кіраўніцтве СПА

Пасля выбуху ў Зябраўцы Лукашэнка правёў перастаноўкі ў кіраўніцтве СПА

Аляксандр Лукашэнка правёў перастаноўкі ў кіраўніцтве супрацьпаветранай абароны і ракетных войскаў дыі артылерыі, паведамляе яго прэс-служба. Два генералы адпраўленыя на пенсію.

Начальнікам Галоўнага штаба – першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл стаў палкоўнік Сяргей Фралоў.

Палкоўнік Руслан Чэхаў прызначаны на пасаду начальніка ракетных войскаў і артылерыі. Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, які займаў гэтую пасаду раней, звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце.

Таксама з пасады звольнены па ўзросце генерал-маёр Ігар Дземідзенка, які быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта. Ён адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны.

Цікава, што кадравыя перастаноўкуі ў СПА адбыліся праз тры дні пасля выбуху на авіябазе ў Зябраўцы пад Гомелем. Афіцыйная версія здарэння — загаранне рухавіка ў вайсковай тэхніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі