Пасол Францыі: Прытулак для Бакіева – асабістая пазіцыя Лукашэнкі
Амбасадар Францыі Мішэль Рэнэры адмовіўся каментаваць, як палітычны прытулак Бакіеву адаб'ецца на адносінах Беларусі і Францыі. Ён адзначыў, што па слова самога Аляксандра Лукашэнкі падчас прамовы ў парламенце, наданне прытулку Курманбеку Бакіеву – яго асабістая пазіцыя.
Па словах Рэнэры, Францыя чакае ад Беларусі станоўчых сігналаў. Пры гэтым маюцца на ўвазе асноўныя ўмовы Еўрасаюза для нармалізацыі адносін, удакладніў спадар амбасадар, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.
Нагадаем, у сваім рашэнні па Беларусі ад 17 лістапада Савет Еўрасаюза пастанавіў: "Савет нагадвае пра свае Заключэнні ад 13 кастрычніка 2008 года, дзе былі адзначаныя сферы, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць, уключна з прагрэсам у галіне рэформы Выбарчага кодэксу, каб той адпавядаў патрабаванням АБСЕ і іншым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў, свабодай слова і СМІ, свабодай сходаў і палітычных асацыяцый".