Пасол Расіі: газавы канфлікт вычарпаны
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць газавы канфлікт вычарпаным. Пра гэта ён заявіў у Мінску перад адкрыццём 37-ай сесіі Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН. Са словаў кіраўніка дыпмісіі, бакі разлічыліся і ёсць толькі некаторыя “даўзгадненні”. Але цягам апошніх дзён усе выявілі мудрасць, знялі ўсе абмежаванні. Далей трэба працаваць у межах кантракту, кажа пасол. На яго думку, калі ў будучыні ўзнікнуць такія ж спрэчкі, пажадана, каб яны “заканчваліся судамі”.