Пасол Сурыкаў: Пасля падпісання ЕАЭС заробкі беларусаў вырастуць на 40%
Расійскі дыпламат мяркуе, што да гэтага прывядзе “роўная канкурэнцыя паміж расійскімі і беларускімі прадпрыемствамі”.
“Па грубых падліках, у выніку заробкі беларусаў падцягнуцца да ўзроўню расійскіх. Гэта значыць, вырастуць на 40%. Гэта датычыць і пенсій, і іншых выплат”, — мяркуе Аляксандр Сурыкаў.
Дамову аб стварэнні ЕАЭС кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі ў канцы траўня. Беларускія эксперты мяркуюць, што змены, выкліканыя падпісаннем дакумента, шараговыя грамадзяне Беларусі амаль не адчуюць. Стварэнне ЕАЭС прынясе карысць у першую чаргу уладам, бо дазволіць пазбегнуць вострага эканамічнага крызісу і дэвальвацыі.
Фота — tut.by