Паўла Юхневіча, асуджанага на 15 сутак, вызваляць перад “Сацыяльным маршам”
Моладзевага актывіста Паўла Юхневіча Савецкі суд Мінску адправіў за краты на 15 сутак. Ён толькі ўчора ўвечары выйшаў са спецпрыёмніка-размеркавальніка пасля
адбыцця 7 сутак адміністрацыйнага арышту за “нецэнзурную лаянку ў адрас
супрацоўнікаў міліцыі”, але адразу ж быў затрыманы зноў, паведамляе
БелаПАН.
Праваахоўнікі сцвярджалі, што Юхневіч на выхадзе з Акрэсціна “нецэнзурна лаяўся”. Таксама яны прыгадалі, што актывіст, нібыта, “хуліганіў” і падчас затрымання 23 жніўня акцёраў і гледачоў “Свабоднага тэатра”.
Суддзя Людміла Севасцян прызнала Паўла Юхневіча вінаватым у абодвух “правапарушэннях”.
Зноў на волю моладзевы актывіст выйдзе 3 лістапада, напярэдадні “Сацыяльнага маршу”. Таму ёсць небяспека, што яго зноў паспрабуюць затрымаць па выхадзе з Акрэсціна, каб “выправіць” сваю памылку ў арыфметычных падліках.