Паўстанцаў Каліноўскага пахаваюць 22 лістапада ў Вільні

Паўстанцаў Каліноўскага пахаваюць 22 лістапада ў Вільні

Парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў па паўстанні ўрачыста пахаваюць на віленскіх могілках Росы 22 лістапада. Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt са спасылкай на ўрад Літвы.

Падчас урачыстай цырымоніі парэшткі паўстанцаў даставяць у Віленскі кафедральны сабор, а потым перавязуць на могілкі Росы. 

Віцэ-канцлер урада Дэйвідас Матулёніс распавёў, што падрабязнае абмеркаванне цырымоніі прйдзе ва ўрадзе 8 кастрычніка. 

На цырымонію перапахавання паўстанцаў Літва запрасіла дэлегацыі Беларусі, Польшчы, Украіны ды Латвіі.

Некалькі дзён таму прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся з лістом да літоўскіх уладаў: яны прасілі пахаваць парэшткі Каліноўскага ў Беларусі. Аднак афіцыйнага звароту ад беларускіх чыноўнікаў на гэты конт дагэтуль так і не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі