Павел Севярынец арыштаваны на 17 сутак
Вядомы апазіцыйны палітык Павел Севярынец, якога сёння ранкам затрымалі ў Баранавічах падчас акцыі салідарнасці з Яраславам Грышчэнем якога абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, арыштаваны на 17 сутак.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна. На Паўла Севярынца было складзена тры пратаколы. Першы за дробнае хуліганства — палітык нібыта намерана гучна дзьмуў у свісток і тым самым парушаў грамадскі парадак.
Другі пратакол за арганізацыю і ўдзел у масавай несанкцыянаванай акцыі, выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь”, “Свабоду Грышчэню”. Трэці — за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. Севярынец не пагадзіўся з пратаколамі, паколькі, паводле слоў самога палітыка, свістка ў яго не знайшлі, каля суда ён выказваў сваю грамадзянскую пазіцы, а супраціўленне аказаў, паколькі міліцыянты не прадставіліся.
У выніку па адным з пратаколаў Севярынца асудзілі на 15 сутак арышту, па другім — на 2 сутак, па трэцім — штраф 20 базавых велічыняў.