Паядынак Сяргея Ляховіча з Мікалаем Валуевым адбудзецца 12 студзеня

Паядынак баксёраў-цяжкавагавікоў беларуса Сяргея Ляховіча і расіяніна Мікалая Валуева адбудзецца 12 студзеня наступнага года. Яны будуць змагацца за званне афіцыйнага прэтэндэнта на тытул WBA.  Нагадаем, што Валуеў – экс-чэмпіён свету па версіі WBA, а Ляховіч – экс-чэмпіён свету па версіі WBO. Дзейным чэмпіёнам WBA з’яўляецца Руслан Чагаеў з Узбекістану. Пераможца бою паміж Ляховічам і Валуевым стане афіцыйным прэтэндэнтам на паядынак з Чагаевым.

Цяпер паміж менеджэрамі баксёраў праходзяць перамовы. Да 2 лістапада мусіць быць вызначана месца паядынка.

http://www.korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі