Пенсіі за 7-га і 9 траўня выплацяць датэрмінова — з 4 траўня
У Беларусі пенсіі за святочныя дні 7-га і 9 траўня выплацяць датэрмінова. Такія выплаты пачнуцца з 4 траўня, паведамляе "Белпошта".
4-га траўня ва ўсіх паштовых аддзяленнях Беларусі пачнуцца выплаты пенсіяў за 7 траўня. Пенсіі за 9 траўня ў Мінску можна будзе атрымаць з 4-га, а ў астатніх рэгіёнах краіны — з 8 траўня.
7-га і 9 траўня будуць працаваць толькі дзяжурныя паштовыя аддзяленні.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 154.