Пентагон паведаміў, якую ваенную дапамогу атрымае Украіна на $820 млн

Пентагон паведаміў, якую ваенную дапамогу атрымае Украіна на $820 млн

Пентагон паведаміў пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $820 млн. Раней яго анансаваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Украіна атрымае боепрыпасы для HIMARS (амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню на колавым шасі), 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў, дзве зенітна-ракетныя сістэмы NASAMS нарвежскай вытворчасці і чатыры контрбатарэйныя радары.

Украіна вядзе цяжкія баі на Данбасе супраць расійскіх войскаў. РФ мае значную перавагу ў артылерыі. Сітуацыю якраз і павінны выправіць новыя пастаўкі ўзбраенняў з Захаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі