Перамовы наконт пазыкі для Грэцыі перапыненыя

Перамовы паміж Грэцыяй і яе крэдыторамі ў Брусэлі перапыненыя без дасягнення дамовы, перадае BBC.

Міністры фінансаў краін еўразоны абвінавачваюць улады Грэцыі ў нежаданні ісці на кампраміс. Грэцыя абавязаная да канца чэрвеня выплаціць 1,6 мільярдаў еўра, узятых у крэдыт у МВФ, ці абвясціць дэфолт.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас крытыкуе крэдытораў за адмову прыняць яго прапановы па рэформах. У сваю чаргу, крэдыторы лічаць, што такія рэформы нельга рэалізаваць.

Цыпрас правёў серыю перамоваў з Еўракамісіяй, Еўрапейскім Цэнтрабанкам і Міжнародным валютным фондам. Гаворка ішла пра канчатковы транш экстранай дапамогі Грэцыі ў 7,2 млрд еўра.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі