Перамовы пра транзіт электраэнергіі ў Калінінград працягнуцца 12 студзеня

12 студзеня прадстаўнікі расійскай кампаніі "Інтэр РАО ЕЭС" плануюць працягнуць у Мінску перамовы пра пастаўкі электраэнергіі з Расіі ў Беларусь і яе транзіт у Калінінградскую вобласць Расіі. Прадстаўнік "Інтэр РАО ЕЭС" заявіў РІА "Новости", што расійскі бок спадзяецца на канструктыўны, узважаны дыялог, які дазволіць у кароткія тэрміны знайсці прымальнае рашэнне.

Як нагадвае БелаПАН, 4 студзеня аператыўна-дыспетчарскае ўпраўленне канцэрна "Белэнэрга" папярэдзіла пра магчымае спыненне паставак расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць з-за няўзгодненасці ўмоваў транзіту.

У "Інтэр РАО ЕЭС" гэта расцанілі як шантаж. Афіцыйны прадстаўнік кампаніі Барыс Звераў заявіў, што перад новым годам беларускі бок у парушэнне дамоўленасцяў "патрабаваў павялічыць амаль у 2,5 раза кошт транзіту электраэнергіі". Пасля Новага года беларускі бок запатрабаваў павялічыць кошт за транзіт яшчэ амаль у 2,5 раза. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі