Першы прысуд за мінскі "марш недармаедаў" — 13 сутак
У судзе Першамайскага раёна сталіцы вынесены першы прысуд за ўдзел ва ўчорашнім "маршы недармаедаў": Яўген Дзяткоўскі асуджаны на 13 сутак. Пра гэта паведамляе ў сацсетках праваабаронца Уладзь Лабковіч.
Дзяткоўскага прызналі вінаватым у дробным хулiганстве і непарадкаванні прадстaўнiкам улады.
Такі ж тэрмін прысудзілі Лізавеце Пракопчык, затрыманай каля метро. Паводле міліцыянтаў-сведкаў, дзяўчына лаялася матам і не рэагавала на заўвагі, перадае сайт "Вясна".
Сяргея Мацкойця асудзілі на 15 сутак