Пэрыс Хілтан запісала другі альбом
Пэрыс Хілтан скончыла працу над доўгачаканым для яе другім альбомам. Паводле слоў Пэрыс, яна запісала ўсе кампазіцыі кружэлкі, якая пакуль не мае назвы, і стане другой пасля альбома «Paris», які выйшаў у 2006 годзе.
«Я сама запісала ўсе песні. Яны ўсе танцавальныя, прама як у Кайлі Міноўг». Пакуль жа Хілтан нават не ведае, які лэйбл выпусціць яе новы запіс, паведамляе Gigwise.com. У працы над кружэлкай спявачцы дапамагаў прадзюсар Paramore Майк Грын.
Нагадаем, што дэбютны альбом тусоўшчыцы і часам акторкі і спявачкі Пэрыс Хілтан заняў шостае месца ў чарце Billboard і 29-е ў брытанскіх хіт-парадах. Тады альбом быў выпушчаны на ўласным лэйбле Пэрыс - Heiress Records.
Адзначым, што хутка ў пракат выйдзе фільм «Генетычная опера» («Repo! The Genetic Opera»), у якім Пэрыс Хілтан сыграла адну з галоўных роляў.
Фота: www.obzivaem.ucoz.ru