Петарды і феерверкі шкодзяць птушкам і жывёлам

Салют у Мінску / BNP
Салют у Мінску / BNP

У шмат якіх еўрапейскіх гарадах навагоднія феерверкі забараняюць самі ўлады: вядома, шмат у чым праз небяспеку для людзей, але не менш шкоды яны наносяць і прыродзе. Варта задумацца перад тым, як выкарыстоўваць іх у святы.

Напрыклад, кажуць у нямецкай экалагічнай арганізацыі Deutsche Umwelthilfe (DUH), піратэхніка пры згаранні вылучае дробнадысперсны пыл, які забруджвае паветра да гранічна высокіх узроўняў і небяспечны.

Але праблема не толькі ў гэтым. І феерверкі, і петарды літаральна смяротна небяспечныя для жывёл.

"Штогод пасля Новага года, да нас паступае велізарная колькасць птушак з рознымі траўмамі (падпаленыя, кантужаныя, у шокавым стане, падстрэленыя, падбітыя, з пераломамі). Усяму віной салюты і петарды, — распавядалі раней ў беларускім прытулку для дзікіх птушак Birdhelp. — Жывёлы палохаюцца выбухаў петардаў і салютаў, зрываюцца з павадкоў і ўцякаюць. Тым самым дадаюць велізарную колькасць работы валанцёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі