Экалагічны Новы год: як сустрэць свята, не нашкодзіўшы прыродзе
Упрыгожанні з дрэва — добрая альтэрнатыва пластыкавым / Alamy
Быць экалагічным — станоўчы трэнд, якім з кожным годам кіруецца ўсё больш людзей. Але "выключэнняў" для святаў рабіць не варта, бо і Новы год можна сустрэць так, каб нанесці мінімальную шкоду прыродзе.
Якую ялінку браць?
З ялінкамі пытанне найбольш складанае. На першы погляд можа здацца, што гэта не так і што лепш браць жывую ялінку. Але пытанне ў перапрацоўцы.
Так, па падліках "Грынпіса", калі пасля святаў двухметровае дрэва трапіць на сметнік, то ў працэсе раскладання там выкіне ў атмасферу каля 16 кілаграмаў CO2. Альтэрнатыва — адправіць яе на перапрацоўку. З мінулага года так можна зрабіць прынамсі ў Мінску, а падрабязнасці вы можаце даведацца ў сваёй ЖКГ.
"Штогод пасля Новага года, да нас паступае велізарная колькасць птушак з рознымі траўмамі (падпаленыя, кантужаныя, у шокавым стане, падстрэленыя, падбітыя, з пераломамі). Усяму віной салюты і петарды, — б'юць трывогу ў беларускім прытулку для дзікіх птушак Birdhelp. — Жывёлы палохаюцца выбухаў петардаў і салютаў, зрываюцца з павадкоў і ўцякаюць. Тым самым дадаюць велізарную колькасць работы валанцёрам".
Таму ад піратэхнікі лепш наогул адмовіцца.
Падарункі і ўпакоўкі
Некаторыя прапануюць цалкам адмаўляцца ад куплі падарункаў і падносіць родным людзям нешта зробленае сваімі рукамі ці ўжо ўжыванае. Калі гэты варыянт не для вас, старайцеся браць тое, што чалавеку будзе сапраўды патрэбнае і карыснае. У гэты спіс відавочна не ўвойдуць пластыкавыя фігуркі жывёл і іншы "хлам".
Але пачаць варта хоць бы з упакоўкі падарункаў. Рэч у тым, што ўпаковачная папера амаль не перапрацоўваецца, таму лепш выкарыстоўваць тое, што не адправіцца на звалку пасля аднаго выкарыстання.
Напрыклад, падарункавыя пакеты можна выкарыстоўваць некалькі разоў. Модна ў некаторых краінах заварочваць падарункі ў тканіну. Хочаце паперу? Вазьміце крафтавую — яе хоць можна здаць на перапрацоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.