Volkswagen не закрые свае заводы, а Нолан здыме "Адысею" — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Амерыканскі рэжысёр Крыстафер Нолан анансаваў здымкі свайго чарговага фільма. Гэтым разам ён экранізуе "Адысею" Гамера. Дату прэм'еры, а таксама акцёрскі склад вы даведаецеся з нашага штодзённага агляду сусветных навінаў.
На Гаваях пачалося вывяржэнне магутнага вулкана
На Гаваях пачаў вывяргацца адзін з самых актыўных у свеце вулканаў — Кілаўэа, паведамляе Scripps News.
Падвышаная сейсмаактыўнасць вулкана назіраецца з панядзелка — з яго б'е некалькі фантанаў лавы, а ў паветра прыкладна на 80 км падымаецца велізарны слуп попелу і газу.
Для жыхароў вывяржэнне пакуль не ўяўляе небяспекі, бо актыўнасць Кілаўэа цяпер абмяжоўваецца тэрыторыяй Нацыянальнага парку Гавайскіх вулканаў. Аднак улады папярэджваюць, што непасрэдную пагрозу ўяўляе вулканічны смог, які можа дасягнуць некаторых населеных пунктаў.
Кілаўэа — адзін з самых актыўных вулканаў у свеце. Апошнім разам ён вывяргаўся ў чэрвені 2023 года.
Крыстафер Нолан экранізуе "Адысею"
Крыстафер Нолан здыме кінаадаптацыю паэмы Гамера "Адысея".
Гэта будзе "міфічны экшн", зняты з выкарыстаннем новай IMAX-тэхналогіі. Плануецца, што "Адысея" Нолана выйдзе 17 ліпеня 2026 года.
Яшчэ аднаго абвінавачанага суд прысудзіў да 10 тыдняў зняволення, двух — да аднаго месяца. Самы малодшы з абвінавачаных, 19-гадовы Лукас Д., атрымаў 100 гадзін грамадскіх работ — яго судзілі паводле ювенальных законаў.
Трох мужчын прызналі вінаватымі ў парушэнні грамадскага парадку з выкарыстаннем гвалту, двух — у распаўсюдзе інфармацыі, якая прывяла да гвалту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.