Дзе танней купляць навагоднія цацкі — у Беларусі ці ў Польшчы?
Дзе танней купляць цацкі
Параўналі цэны на навагоднія тавары ў Беларусі і Польшчы. Колькі каштуюць ёлкі, цацкі, гірлянды і феерверкі? Дзе танней купіць святочныя атрыбуты для зімовых святаў?
Еўрарадыё вырашыла высветліць, у колькі абыдзецца падрыхтоўка да Новага года, і параўнаць цэны на святочныя тавары ў дзвюх краінах.
Купляем ёлку
Пачнем з галоўнага сімвала зімовых святаў — навагодняй ёлкі.
Штучныя каштуюць, як правіла, даражэй за жывыя. Так, цэны на штучныя ёлкі вышынёй 180 см у інтэрнэт-крамах у Беларусі пачынаюцца ад 280 рублёў. У сярэднім цэны на большасць ёлак вагаюцца ў раёне 350-500 рублёў. Але ёсць і дарагія варыянты, якія стартуюць ад 700 рублёў.
У польскіх інтэрнэт-крамах самую танную ёлку такой жа вышыні можна купіць за 209 злотых (175 рублёў; тут і далей — паводле курсу Нацбанка на 23.12.2024), а большасць навагодніх прыгажунь можна купіць на суму да 300 злотых (252 рублі).
Калядныя шкарпэткі ў Беларусі вы зможаце купіць ад 6 рублёў, у Польшчы — ад 5 злотых (4,2 рубля).
Цэны на мішуру ў Беларусі пачынаюцца ад 3 рублёў, у Польшчы — прыкладна ад 3 злотых (2,5 рубля).
Бенгальскія агні, канфеці і феерверкі
У Беларусі пачак бенгальскіх агнёў (10 штук) каштуе каля 3 рублёў, а ў Польшчы вы можаце знайсці гэты навагодні атрыбут усяго за 1,5 злотага (1,2 рубля).
Хлапушкі-канфеці і ў Мінску, і ў Варшаве будуць каштаваць прыкладна аднолькава: 13 рублёў супраць 15 злотых (12,6 рубля).
А вось феерверк на 100 залпаў танней купляць у Польшчы — тут яго цана 209 злотых (175 рублёў), у Беларусі за яго давядзецца заплаціць 350 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.